"Наша мова вечна жывая".

21.02.2022

У кожнага народа ёсць свае традыцыі. Чалавек памятае традыцыі сваёй сям’і. У нашым дзіцячым садку таксама ёсць традыцыі. 21 лютага Міжнародны дзень роднай мовы, мы разам з нашымі выхаванцамі праводзім рад мерапрыемстваў, прысвечаныя гэтаму дню. Традыцыйна, у гэты дзень да нас прыходзяць супрацоўнікі аддзела дзіцячай літаратуры ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна”. Загадчык аддзела Далганава Юлія Пятроўна знаёма з нашымі дзеткамі, яны з задавальненнем чакаюць яе і з цікавасцю слухаюць яе мілагучнае “Падарожжа ў краіну казак”, якое яна прынесла на гэты раз. Акрамя падарожжа Юлія Пятроўна прынесла з сабой шмат цікавых кніжак, каб выхаванцы з імі пазнаёміліся. Дзеці не толькі гулялі ў гульні, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, але яны атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя іх пытанні. На працягу дня нашы выхаванцы змаглі паглядзець казку “Каза Манюка”, якую для іх падрыхтаваў педагагічны калектыў нашай установы. У другой палове дня дзеткі гулялі ў беларускія гульні, спявалі беларускія песні, развучвалі народныя пляскі.