Міні-музей «Беларуская хата»

16.04.2024
В государственном учреждении образования «Детский сад № 76 г. Витебска» педагогическими работниками совместно с семьями воспитанников создан музей «Беларуская хата»

 

"Беларуская хата" фарміруе ўяўленне ў выхаванцаў аб народных традыцыях, звычаях, мастацтве з дапамогай дакранання да твораў мінулага, выхаванне агульначалавечых каштоўнасцей, маральных пачуццяў, любові да роднага краю і гонару за яго.

Няма на зямлі чалавека

які не хацеў бы зайсці

ў хату, дзе ён нарадзіўся,

у месца, дзе жылі бацькі.

І нават, калі ў хаце ціха,

бацькі ўжо памерлі даўно,

мы сядзем на ложак любімы,

на сэрцы адчуем цяпло.

Дзяцінства ўбачыць праз прызму,

гадоў пражытых нездарма,

бо родная хата адзінная,

у свеце такіх больш няма!